ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Уважаемые посетители сайта! Внимательно изучайте содержание рубрик. Для Вас в каждой рубрике содержится полезная информация: как оформить электронное обращение, как получить архивную справку, документы, выдаваемые органами загса, как согласовать наименование юридических лиц и т.д.

Октябрь 2019 (16)
Сентябрь 2019 (17)
Август 2019 (10)
Июль 2019 (9)
Июнь 2019 (7)
Май 2019 (11)

Управление юстиции » Новости » Сямейная гасцёўня

Цёпла. Утульна. Пазітыўна. Менавіта так прайшла сустрэча з брыльянтавымі і залатымі парамі, якія сёлета адзначылі шасцідзясятую і пяцідзясятую гадавіну сумеснага жыцця. На паўтары гадзіны прыгожая зала шлюбу аддзела ЗАГС райвыканкама пераўтварылася ў сапраўдную гасціную, што і падштурхнула арганізатараў – аддзелы ЗАГС, адукацыі, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённую арганізацыю ГА «Беларускі саюз жанчын», рэдакцыю «Свіслацкай газеты» – назваць гэтае мерапрыемства «Сямейная гасцёўня».

А вось і яны – віноўнікі ўрачыстасці. Праз шырока расчыненыя дзверы пад знаёмы марш Мендэльсона выходзяць да гасцей Браніслаў Людвігавіч і Соф’я Мікалаеўна Чурак са Свіслачы, Іван Аляксандравіч і Ганна Мікітаўна Барэль з Дабраволі, Іван Іванавіч і Вольга Уладзіміраўна Пастырчук з Ханявічаў, Адам Антонавіч і Вікторыя Фёдараўна Шамрук з Каліноўскай, Сямён Пятровіч і Ірына Міхайлаўна Янучак з Рудаўкі. Вядома, не так хутка яны нясуцца насустрач свайму шчасцю, як дзясяткі гадоў таму (узрост усё ж такі!), замест белага вэлюму – срэбра сівізны, у якім адлюстроўваюцца пражытыя гады. Але па-ранейшаму блішчаць вочы і хвалюецца сэрца. Ды і як жа яму па-юнацку не калаціцца – пануючая атмасфера так і мерыцца вярнуць на пяць–шэсць дзясяткаў гадоў назад, калі ўсё толькі-толькі пачыналася!


Прыемныя ўспаміны навявалі прагляд старых фотаздымкаў, цікавы аповед кіраўнікоў спраў сельвыканкамаў пра гэтыя ўзорныя сем’і. Займальна прайшла і віктарына. З пытаннямі былыя маладажоны спраўляліся без цяжкасцей, бо і зараз памятаюць, як пазнаёміліся і бралі шлюб, які букет быў у руках жонкі ў дзень вяселля, які самы арыгінальны падарунак за доўгае сямейнае жыццё зрабіў муж і якія песні яму па душы... 


З гумарам і цікавасцю даставалі залатыя і брыльянтавыя юбіляры з зерня – не, не заручальныя пярсцёнкі! – пажаданні-прадказанні, якія прадракалі наперадзе толькі добрае. Так і бавілі час, нанова перажываючы лепшыя моманты свайго сямейнага жыцця. 


Кульмінацыяй жа святочнай праграмы стала ўрачыстая рэгістрацыя залатых і брыльянтавых шлюбаў, якой папярэднічалі хорам выказаныя абяцанні і далей жыць у згодзе і шчасці, захоўваць поўную гармонію ў сем’ях і сэрцах. 






Люба было глядзець, як кружыліся гэтыя пажылыя пары ў вясельным вальсе...


Свята пачалося і завяршылася добрым настроем, музыкай, песняй і ўсмешкамі прысутных. Сярод іх госці, што прыйшлі павіншаваць сямейных юбіляраў з Днём пажылых людзей, а гэта намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кулікоў, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Ірына Паўлючэня, галоўны рэдактар «Свіслацкай газеты» Вольга Бубенчык, кіраўнікі спраў сельвыканкамаў раёна, вучні 11 класа гімназіі № 1 імя К. Каліноўскага г. Свіслачы.


– Я даўно я не быў на такім адкрытым, душэўным, добрым мерапрыемстве, – адзначыў, вітаючы віноўнікаў урачыстасці, намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кулікоў. – Гады, як кажуць, бяруць сваё, мы не становімся маладзейшымі, але сёння я бачу тут прыгожых, натхнёных, маладых душой людзей. Дзякуй вам, паважаныя, што вы праз час праняслі свае пачуцці, выхавалі дастойных дзяцей, выгадавалі ўнукаў, за тое, што сапраўды з’яўляецеся гонарам сваёй сям’і і тых населеных пунктаў, дзе жывеце. Маладыя юнакі і дзяўчаты павінны браць з вас прыклад, як жыць, тварыць, працаваць».

Юрый Валянцінавіч уручыў сем’ям віншавальны адрас ад старшыні райвыканкама Уладзіміра Анішчыка.

крыніца навіны: Свіслацкая газета

Раздел: Новости

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Вверх